БЕЛ Ł РУС

Найлепшы форвард чэмпіянату Беларусі працягне кар'еру ў чэмпіянаце Польшчы

28.01.2025 / 17:19

Nashaniva.com

Прэс-служба брэсцкага «Дынама» паведаміла, што клуб дасягнуў пагаднення па трансферы 22-гадовага форварда Германа Баркоўскага з польскім клубам «Пушча» з горада Непаламіцэ. 

Клуб «Пушча» з сезона 2023/2024 выступае ў польскай Экстралізе, у мінулым сезоне ён заняў 12-е месца з 18-ці. У бягучым сезоне пасля першага круга ён ідзе пакуль на 15-м месцы.

Ураджэнец Бабруйска Герман Баркоўскі пачынаў гуляць за мясцовую «Белшыну», пасля кожны год мяняў каманды, пабыўшы гульцом «Іслачы» і «Энергетыка-БДУ».

У брэсцкае «Дынама» ён прыйшоў у мінулым годзе, і ягоны дэбют быў вельмі паспяховы. У 2024 годзе на ягоным рахунку было 32 праведзеныя матчы ў сіне-белай форме, 12 галоў і 16 галявых перадач. Па выніках сезона ён быў прызнаны лепшым нападаючым вышэйшай лігі.

У 2022 годзе, гуляючы за «Іслач», зусім малады тады Баркоўскі быў найлепшым бамбардзірам каманды, але нечакана вырашыў перабрацца ў ЗША. Пасля прылёту ён правёў амаль месяц у спецыяльных месцах для мігрантаў, пра што пасля расказваў у інтэрв'ю.

Чытайце таксама:

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі будзе гуляць на Кіпры

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у балгарскі клуб

Каментары да артыкула