БЕЛ Ł РУС

У Барысаве цягнік пратараніў фуру

28.01.2025 / 17:24

Nashaniva.com

У Барысаве на чыгуначным пераездзе грузавы цягнік сутыкнуўся з вялікагрузным аўтамабілем. Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, ДТЗ адбылося ў аўторак каля 15:50.

Жыхар Барысава на аўтамашыне DAF з паўпрычэпам рухаўся на дазваляльны сігнал семафора. Але пры перасячэнні чыгуначнага пераезду з-за тэхнічнай няспраўнасці машына спынілася акурат на рэйках. У выніку ў яе заехаў цягнік.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула