БЕЛ Ł РУС

У Гомелі семярых падлеткаў будуць судзіць за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні» «Дух Русі»

29.01.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «Дух Русі» КДБ прызнаў экстрэмісцкім фарміраваннем 4 снежня. Радыё Свабода стала вядома, што меркаваныя стваральнікі і ўдзельнікі «фармавання» ўжо шэсць месяцаў знаходзяцца за кратамі.

У снежні 2024 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем тэлеграм-канал «Дух Русі», у якога на той момант было 12 падпісчыкаў.

«За гэты тэлеграм-канал у Гомелі арыштавалі яшчэ шэсць месяцаў таму семярых падлеткаў, усе яны пад вартай у СІЗА. Плануецца, што суд пачнецца не раней за вясну 2025 года», — расказала «Свабодзе» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Суразмоўца звярнуў увагу, што затрыманні адбыліся раней, чым КДБ прызнаў тэлеграм-канал «экстрэмісцкім фармаваннем».

Па словах крыніцы, усе затрыманыя — непаўналетнія.

Справа расследуецца паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім). КДБ палічыў, што непаўналетнія стварылі тэлеграм-канал, «накіраваны на рэабілітацыю нацызму».

Затрыманым пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

У згаданым тэлеграм-канале быў апублікаваны кантэнт, звязаны з нацысцкай ідэалогіяй, у тым ліку здымкі з выявамі Адольфа Гітлера, згадкі пра расійскага неанацыста Цесака (Максіма Марцынкевіча), выявы свастыкі, шавінісцкія і расісцкія выказванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула