БЕЛ Ł РУС

Качанава: Кніга «Наш прэзідэнт» стане для многіх у краіне настольнай

30.01.2025 / 13:25

Nashaniva.com

Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Сёння ў Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча з аўтарамі выдання — Аляксандрам Радзьковым і Аляксандрам Карлюкевічам, піша БелТА.

Фота: БелТА

«26 студзеня ў нашай краіне адбыліся выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка атрымаў пераканаўчую перамогу. Мы чарговы раз пераканаліся, што выбраная ім стратэгія развіцця нашай дзяржавы была правільнай. Гэта стратэгія, накіраваная перш за ўсё на захаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, на тое, каб беларусы жылі шчасліва і дабрабытавалі. І народ гэта ў поўнай меры ацаніў», — сказала Наталля Качанава. 

«Бо гэта прыклад таго, як чалавек сваёй працай, адказнымі адносінамі да справы, любоўю да свайго народа дасягнуў такога ўзроўню прафесійнага росту, узначаліўшы краіну. І самае галоўнае, што на працягу ўсяго жыцця ён захаваў гэтую любоў да сваёй краіны, да свайго народа, — адзначыла спікер. — Прэзідэнт цэніць кожнага чалавека і ганарыцца сваёй краінай. Я дакладна ведаю: у кнізе ўсё напісана абсалютна дакладна — да апошняй кроплі крыві ён гатовы аддаць сваё жыццё на карысць свайго народа і сваёй краіны».

Дакументальна-біяграфічны нарыс «Наш прэзідэнт» напісаны аўтарскім калектывам у складзе Аляксандра Радзькова, Наталлі Эйсмант, Уладзіміра Пярцова і Аляксандра Карлюкевіча.

Панегірык Лукашэнку выдалі перад выбарамі. Спачатку надрукавалі 5000 асобнікаў, а цяпер, імітуючы попыт з боку простых людзей, хочуць заваліць кнігай усе крамы.

Чытайце таксама:

Эйсмант, Радзькоў, Пярцоў і Карлюкевіч напісалі кнігу пра Лукашэнку «Наш прэзідэнт»

Лукашэнка сказаў, што не хацеў ісці на гэтыя выбары, але на яго накінулася Качанава

Каментары да артыкула