Прэм'ер-міністрам Украіны стаў Мікалай Азараў
Мікалая Азарава, былога міністра фінансаў, вылучыла на пасаду прэм'ера кааліцыя прыхільнікаў дзеючага прэзідэнта. Азараў з’яўляецца адным з лідэраў Партыі рэгіёнаў.
Віцэ-прэм'ерамі у кабінеце міністараў будуць Андрэй Клюеў, Барыс Калеснікаў, Уладзімір Семіножанка, Уладзімір Сіўковіч, Віктар Слаута, Віктар Ціханаў і Сяргей Цігіпка.
Зроблены таксама шэраг прызначэнняў міністраў. Так, міністрам замежных спраў стане Кастанцін Грышчэнка.