БЕЛ Ł РУС

Вядомыя імёны 95 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай

31.01.2025 / 0:14

Nashaniva.com

Праект «Горюшко», які шукае ў адкрытых крыніцах інфармацыю пра забітых расійскіх вайскоўцаў, паведаміў, што колькасць пацверджаных загінулых пераваліла за чарговы круглы лік — 95 тысяч чалавек.

Фота: Wolfgang Schwan Anadolu via Getty Images

Папярэдні «юбілей» — 90 тысяч чалавек — быў дасягнуты 31 снежня 2024 года. Наступныя 5000 загінулых налічылі за няпоўны студзень.

Для параўнання, у снежні 2024 года спіс загінулых папоўніўся на 6500 чалавек. І гэта быў найбольшы паказчык ад пачатку вайны.

95-тысячным стаў чалавек з далёкага Кудымкара — сталіцы Комі-Пярмяцкай акругі Расіі. Там Васіль Оцінаў быў старшынёй Саюза патрыятычных сіл Пармы.

Васіль Оцінаў — 95-тысячны загінулы расійскі вайсковец

Работнікі ініцыятывы манітораць сацыяльныя сеткі і знаходзяць інфармацыю пра цырымоніі развітання ці проста допісы ад сваякоў.

Вось прыклады допісаў:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула