БЕЛ Ł РУС

Трамп пагражае краінам БРІКС 100-працэнтнымі пошлінамі

31.01.2025 / 13:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША пагражае краінам БРІКС 100-працэнтнымі пошлінамі, калі яны адмовяцца ад даляра ЗША як міжнароднага плацежнага сродку.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«З ідэяй аб тым, што краіны БРІКС будуць спрабаваць адмовіцца ад даляра, пакуль мы проста назіраем склаўшы рукі, скончана. Мы патрабуем ад гэтых краін абавязацельстваў, што яны не будуць ствараць новую валюту БРІКС і не падтрымаюць ніякую іншую валюту для замены магутнага долара ЗША», — напісаў ён на сваёй кнлайн-платформе Truth Social вечарам у чацвер.

Трамп пагражаў, што ў іншым выпадку «яны сутыкнуцца з 100-працэнтнымі пошлінамі і павінны будуць развітацца з магчымасцю прадаваць свае тавары на цудоўным рынку ЗША». «Няхай шукаюць іншага «прастакі»! Няма ніякіх шанцаў, што БРІКС заменіць даляр ЗША ў міжнароднай гандлі, і любая краіна, якая паспрабуе гэта зрабіць, павінна будзе развітацца з Амерыкай», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

У БРІКС уваходзяць наступныя краіны: Бразілія, Расія, Індыя, КНР, ПАР, ААЭ, Іран, Егіпет, Эфіопія і Інданезія. Алжыр, Балівія, Беларусь, В'етнам, Інданезія, Казахстан, Куба, Малайзія, Нігерыя, Тайланд, Турцыя, Уганда, Узбекістан атрымалі статус «краін — партнёраў БРІКС».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула