БЕЛ Ł РУС

Аб'яднаны пераходны кабінет прапанаваў новае свята — Дзень Нязломнасці

31.01.2025 / 15:50

Nashaniva.com

Святкаваць яго прапануецца 2 лютага.

Павел Баркоўскі

Новае свята — Дзень Нязломнасці — заклікае адзначыць Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета:

«Шаноўныя беларусы і беларускі! Запрашаю падтрымаць нашую новую ініцыятыву па абнаўленні календара беларускіх свят — і пачаць разам з намі адзначаць дату 2 лютага як Дзень Нязломнасці. Ён прысвечаны памяці нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага — гэта яго дзень нараджэння. І таксама гэтая дата нагадвае пра подзвіг многіх беларусаў і беларусак, якія аддалі шмат сіл, каб зрабіць нашую краіну свабоднай і шчаслівай. Незаўсёды іх шлях прыводзіў да перамогі, але яны змагаліся, нягледзячы ні на што», — расказаў Павел Баркоўскі.

Што прапануецца рабіць у гэты дзень?

Павел Баркоўскі прапануе напісаць на сваіх старонках у сацсетках:

— пра сучасных герояў — актывістаў, валанцёраў, палітвязняў, якія змагаюцца за свабодную Беларусь, і прысвяціць гэтыя матэрыялы новаму святу;

— пра постаць Кастуся Каліноўскага ў нашай гісторыі, пра яго ідэі і ўплыў на сучаснасць;

— пра выбітных асоб мінулага і сучаснасці, чые каштоўнасці і ідэі важныя для захавання мовы, культуры і беларускай ідэнтычнасці.

Чытайце таксама:

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Каментары да артыкула