БЕЛ Ł РУС

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай

1.02.2025 / 8:57

Nashaniva.com

Іменная снайперская вінтоўка імя Марыі Зайцавай гатовая і ўрачыста ўручаная аднаму з найлепшых снайпераў Украінскага войска.

Кіраўнік валанцёрскага праекту Юры Чарнаморац і снайпер, якому ўручаюць вінтоўку імя Марыі Зайцавай. Фота: Юрій Павлович / Facebook

На вінтоўку данацілі не толькі беларусы, якія пражываюць за мяжой, але і ўкраінцы ды беларусы, якія ваююць у складзе ЗСУ. Да збору далучылася вялікая колькасць неабыякавых людзей, піша Белсат.

Марыя Зайцава загінула 16 студзеня на Данбасе. Яна ваявала ў складзе Другой інтэрнацыянальнай брыгады. Дзяўчына запісалася добраахвотніцаю пасля поўнамаштабнага ўварвання расейскіх агрэсараў ва Украіну і пачынала на перадавой як медык. Але потым папрасіла камандзіра адправіць яе на курсы снайпераў. Камандаванне легіёну адзначае, што Марыя была смелаю і дзейснаю снайперкай.

Пра Марыю Зайцаву беларусы даведаліся яшчэ ў 2020-м падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Марыя атрымала раненне святлошумавой гранатай. У Беларусі ёй зрабілі некалькі аперацыяў, а пасля перавезлі ў Чэхію. Адтуль яна прыехала ваяваць ва Украіну.

@nashaniva «На вайне я шчаслівая». Успаміны сябра пра Марыю Зайцаву #протесты #выборы #2020 #бчб #машазайцева #всу #зсу #полккаліноўскага #политика #новости #беларусь ♬ Interstellar - Saymon Cleiton & jhonatan Rodrigues

На іменнай вінтоўцы, вырабленай у Нямеччыне, высечанае імя Марыі і беларускі герб Пагоня. Вінтоўку паводле традыцыі перадалі найлепшаму снайперу УСУ, але да яе патрэбныя яшчэ патроны і дадатковае абсталяванне, якія каштуюць таксама немалых грошай.

Чытайце таксама:

«На вайне Маша была шчаслівая. Легіён быў яе другой сям'ёй». Сябра Марыі Зайцавай, што загінула ва Украіне, расказаў пра яе

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Каментары да артыкула