БЕЛ Ł РУС

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

1.02.2025 / 11:26

Nashaniva.com

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк. Пра гэта напісаў у фэйсбуку яе муж Андрэй. «Самы лепшы дзень! Паліна на волі!» — напісаў ён.

Паліна выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну. Чатыры гады і 1 месяц за кратамі.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася за кратамі і першапачаткова асуджаная на два з паловай гады, потым ёй двойчы дадавалі па году калоніі.

За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт. На волі жанчыну чакала двое сыноў — Славамір і Стах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула