Менш мяса і рыбы. Як змяніліся прадуктовыя пакупкі беларусаў за год
2.02.2025 / 11:16
Як прадуктовы кошык беларусаў змяніўся ў 2024 годзе, распавёў Белстат.
Фота: сацсеткі
Беларусы сталі больш купляць садавіны і гародніны. У краіне на 15,7% выраслі продажы свежых агуркоў, свежых таматаў — на 2,9%, бульбы — на 13,7%, буракоў — на 13,5%, морквы — на 10%, яблыкаў — на 12,6%, цыбулі — на 9,1%
Продажы «мяса і мясных кансерваў» выраслі выключна праз рост спажывання субпрадуктаў і кансерваў. А вось мяса беларусы сталі радзей купляць — ялавічына (-11,7%), свініны (-6,4%).
Таксама беларусы сталі менш купляць рыбы, рыбных кансерваў і прэсервааў з рыбы, ікры і ікорных вырабаў.
У той жа час нечакана заўважна падскочыў продаж ракападобных і малюскаў — на 26,6 % да ўзроўню 2023 года. Агулам беларусы купілі амаль 8 тысяч т морапрадуктаў.
Продажы цукру знізіліся на 5,6%, аўсянкі і шматкоў яе — на 8,6%, грэчкі — на 2,2%, рысу — на 2%, макароны — на 3,6%.
Гарэлкі беларусы сталі піць менш. Затое выраслі ў продажы пеністыя, каньяк і лікёры, а таксама бутыляваная вада.