БЕЛ Ł РУС

У Маскве падарвалі прарасійскага аўтарытэта з Данбаса, які арганізоўваў цітушак

3.02.2025 / 14:4

Nashaniva.com

дапоўнена

Армэн Саркісян вядомы як арганізатар банд «цітушак», якія палявалі на ўдзельнікаў Еўрамайдану. Таксама ён сузаснавальнік «Армянскага батальёна» («Арбат»), які з гэтага лета ваюе ў Курскай вобласці. Ён памёр у рэанімацыі, не прыходзячы ў прытомнасць. 

Армэн Саркісян. Фота: сацсеткі

Выбух адбыўся ў жылым комплексе «Пунсовыя ветразі» на паўночным захадзе Масквы, паведамляюць ТАСС і РІА «Навіны» са спасылкай на крыніцы.

У холе выбухнуў неўстаноўлены прадмет, пацярпелі мінімум 5 чалавек, адзін загінуў.

Крыніца ВЧК-ОГПУ паведаміла, што кансьерж растлумачыў на допыце, што выбух адбыўся, калі ў хол зайшоў жыхар дома з ахоўнікамі. Ён бачыў загінулага раней, у тым ліку па тэлевізары.

Паводле СМІ, мэтай замаху быў прэзідэнт федэрацыі бокса «ДНР» і стваральнік батальёна «Арбат» Армэн Саркісян.

«Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органаў паведаміў пра смерць Саркісяна. «Коммерсант» жа са спасылкай на крыніцу пісаў, што яго шпіталізавалі ў цяжкім стане, а загінуў адзін з ахоўнікаў.

Праз некаторы час СМІ паведамілі, што Саркісян «памёр у рэанімацыі, не прыходзячы ў прытомнасць». 

Армэн «Горлаўскі» Саркісян вядомы як арганізатар банд «цітушак», якія палявалі на ўдзельнікаў Еўрамайдану. Ён фігурант справы пра забойства ўкраінскага журналіста Вячаслава Верамея.

Расійскія СМІ паведамляюць, што разам з ім быў паранены 49-гадовы Алег Каспіровіч, былы намеснік камандзіра крымскага спецназа, які быў яго ахоўнікам.

«Армянскі батальён» («Арбат») — падраздзяленне, якое пачало фармавацца ў верасні 2022 года і канчаткова склалася ў 2023-м. Да 2024 года «Армянскі батальён» ніяк не выяўляўся і дзейнічаў толькі як падмацаванне. З гэтага лета фарміраванне адбівае наступ УСУ ў Курскай вобласці, піша «Важные истории». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула