БЕЛ Ł РУС

У Мінску могуць з'явіцца беспілотныя трамваі

3.02.2025 / 13:43

Nashaniva.com

«Белкамунмаш» працуе над беспілотнымі тэхналогіямі для грамадскага транспарту.

Канструктары «БКМ Холдынг» працуюць над стварэннем грамадскага транспарту з беспілотнымі элементамі.

Гендырэктар прадпрыемства Тарас Мурог распавёў, што пачынаць будуць з беспілотных трамваяў, піша БелТА.

«Першы ўзровень беспілотнасці плануецца рэалізаваць пры зборцы трамваяў для Мінска. Далей у 2025 годзе будзем супрацоўнічаць з маскоўскай кампаніяй па ўкараненні тэхналогіі на колавай тэхніцы, дзе гэта выканаць крыху складаней, чым на рэйкавай», — адзначыў Мурог.

Сярод іншых напрамкаў распрацовак — электробусы з начной зарадкай і нізкапольныя трамваі. У прыватнасці, аднасекцыйныя трамваі Т811 ужо выйшлі на маршруты ў Мінску. Гатуюцца да выпуску трохсекцыйныя Т856.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула