БЕЛ Ł РУС

СК заявіў, што на беларуска-польскай мяжы пашкодзілі беларускі дзяржаўны герб

3.02.2025 / 14:33

Nashaniva.com

Днём 29 студзеня ў Пружанскім раёне, побач з заставай «Перароў», на памежным слупе былі выяўлены пашкоджанні шчытка з выявай дзяржаўнага герба. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, паведамляе СК.

Фота: СК

Былі канфіскаваныя металічныя шарыкі, якімі, меркавана, нанесены пашкоджанні.

Паведамляецца, што памежны знак знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-польскай мяжы, прычым яго пярэдні бок скіраваны ў бок суседняй дзяржавы.

Заведзена крымінальная справа па арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула