БЕЛ Ł РУС

Буйнога мінскага забудоўшчыка прызналі банкрутам

3.02.2025 / 16:42

Nashaniva.com

Эканамічны суд Мінска прызнаў банкрутам забудоўшчыка «ГалоўІндустрыяБуд», вынікае з Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве. Таксама ў дачыненні да фірмы запусцілі ліквідацыйную вытворчасць.

Гандлёва-забаўляльны цэнтр Green Time, пабудаваны кампаніяй «ГалоўІндустрыяБуд» Фота: 2-tc.by

Кампанія «ГалоўІндустрыяБуд» вядомая на рынку камерцыйнай нерухомасці з 2013 года. Яна спецыялізавалася на праектаванні і будаўніцтве гандлёвых цэнтраў у Мінску і рэгіёнах, кіравала пабудаванымі аб’ектамі, прадавала гандлёвыя памяшканні і здавала іх у арэнду.

Так, напрыклад, кампанія пабудавала ў 2022 годзе гандлёва-забаўляльны цэнтр Green Time у Мінску і планавала да 2025 года пабудаваць гандлёвы цэнтр «Саляр» у Гомелі.

Летась кампанія сама падала заяву аб банкруцтве.

Фірмай валодае Ілля Шылкоў, які прыняў рашэнне аб яе ліквідацыі. У працэсе высветлілася, што кампанія вінная крэдыторам 3,2 млн рублёў, а дастатковай маёмасці, за кошт якой можна пакрыць такую суму даўгоў, не мае.

Чытайце таксама:

На таргі выставілі таварныя знакі сеткі «Буслік»

Мазырскі спіртагарэлачны завод распрадаюць па частках

Яшчэ адна кампанія ўладальнікаў «Вострава чысціні» збанкрутавала

Каментары да артыкула