БЕЛ Ł РУС

Моцна скарацілася кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву

3.02.2025 / 17:19

Nashaniva.com

У 2024 годзе памежнікі канфіскавалі 1 млн 386 тыс. 714 пачкаў кантрабандных цыгарэт, з іх 1,2 млн — беларускай вытворчасці, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.

Кантрабандны груз у памежным лесе. Фота: vsat.lrv.lt

Адзначаецца, што сума шкоды дзяржаве ад кантрабанды цыгарэт склала амаль 5,4 млн еўра, а кошт канфіскаваных тытунёвых вырабаў — больш за 6,1 млн еўра.

У 2024 годзе літоўскія памежнікі затрымалі 340 чалавек за кантрабанду або незаконную перавозку падакцызных тавараў. У 2023 годзе такіх было 447, у 2022-м — 475. Кантрабанду ў асноўным перавозілі грамадзяне Літвы, падкрэслівае памежная служба. 

Аднак жа, паводле даных САДМ, у параўнанні з 2023 годам колькасць канфіскаваных пачкаў цыгарэт зменшылася ў 1,7 разы (было 2,5 млн пачкаў), а ў параўнанні з 2022-м — больш чым у тры разы (4,3 млн).

Паведамляецца, што агароджа вышынёй пяць метраў уздоўж мяжы і сістэма відэаназірання сталі істотнымі перашкодамі для кантрабанды цыгарэт. Акрамя гэтага, паўплывала закрыццё памежных пунктаў з Беларуссю.

З іншага боку, кантрабанда пашырыла свае тэхнічныя магчымасці: за год на літоўска-беларускай мяжы перахоплена 226 паветраных шароў з цыгарэтамі і 54 беспілотнікі.

Чытайце таксама:

«Трымалі за дурня». Беларускі кіроўца распавёў, як яго ўцёмную выкарыстоўвалі для перавозкі кантрабанды для польскай фірмы

На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі знайшлі 25-метровы тунэль кантрабандыстаў

Літва перадасць Украіне тры аўтамабілі, канфіскаваныя ў беларусаў за кантрабанду цыгарэт

Каментары да артыкула