БЕЛ Ł РУС

Айцішнік вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і расказаў, што не так з Іспаніяй

4.02.2025 / 10:57

Nashaniva.com

Гутарку прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай з айцішнікам Дзянісам Маркіным, які расказаў, што яму не спадабалася ў Барселоне, паказаў канал «Беларусь 1». 

Дзяніс Маркін

Дзянісу Маркіну ў 2022 годзе прапанавалі павышэнне, добрую зарплату і пераехаць у Барселону з сям'ёй з поўнай падтрымкай. Ён пагадзіўся, таму што такі шанец выпадае рэдка.

«Барселона, мора. Усё выглядала выдатна, — кажа ён. — Вялікая дапамога кампаніі ў пераездзе. Мы пагадзіліся і ў кастрычніку пераехалі з сям'ёй, сына адразу там уладзілі ў школу. Тады здавалася, што гэта ўсё добра, але цяпер прыехалі, усё роўна аднагодкі яго пайшлі наперад у навучанні. Там ён вучыўся ў пятым класе, сюды мы вярнуліся, гэта чацвёрты клас, крыху адстаў», — расказвае Дзяніс. 

Паводле слоў Маркіна, «у Іспаніі не было да канца расслабленасці».

«Калі там у цябе нейкая праблема з працай, то адразу закрываюцца ўсякія ДНЖ, дакументы, і ты становішся ім не цікавы. Не ў плане, як чалавек цікавы, а ў плане, хто падаткі плаціць», — сказаў Маркін.

Акрамя таго, цэны ў Іспаніі растуць, «вялікая плынь людзей, шмат бамжоў на вуліцы, і не проста жабракоў, а вельмі страшных», «вельмі вялікая праблема з крадзяжамі», а для людзей, якія не прывыклі да ЛГБТ, будзе шок там. «Плюс яшчэ сам горад у параўнанні з Беларуссю брудны», — дадаў ён.

Кажучы пра зарплату, айцішнік сказаў, што спачатку здавалася, што там больш. «Але потым ты пачынаеш лічыць падаткі, і ўжо атрымліваецца прыкладна такі ж заробак, як мне тут плацілі. А потым, калі ўсе падлікі робіш у канцы месяца, то разумееш, што тут, нават калі атрымліваць на 30% менш зарплату, то ўсё роўна ты багацейшы.

Па сутнасці, ты туды прыязджаеш і потым не разумееш, што ты там робіш, таму што мора ўжо не так радуе. І ты разумееш, што, у прынцыпе, у Мінску можна жыць».

«Тут [у Беларусі] няма такіх мінусаў, якія там [у Іспаніі] ёсць, гэта праўда», — сказаў Дзяніс.

@belarusnovosti Белорусу не понравилось в Испании #минсксейчас #белорусы #беларусьновости #новостибеларуси #минск #айтишник ♬ Funny - D'PROJECT

Прапагандысты і сам Маркін не ўдакладнілі, чаму беларусу прыйшлося вяртацца дадому праз адмысловую камісію. «Працай камісіі скарысталіся не толькі так званыя змагары, але і грамадзяне Беларусі, якіх запалохвалі тыя ж збеглыя і іх рэсурсы, а таксама еўрапейская прапаганда», — так абазначылі прапагандысты прычыны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула