БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка распытаў Шведа пра камісію па вяртанні

4.02.2025 / 11:56

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 4 лютага прыняў з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа. Тэмай стала крымінагенная абстаноўка ў краіне, піша БелТА.

Ілюстрацыйнае фота БелТА

Лукашэнка даручыў разам з дзяржаўным сакратаром рады бяспекі падрыхтаваць пасяджэнне па падвядзенні вынікаў і вызначэнні далейшых крокаў.

Закрануў Лукашэнка і дзейнасць Генеральнай пракуратуры і камісіі па вяртанні грамадзян на радзіму, якую ўзначальвае Швед.

«Вашы ўражанні, вашы меркаванні. Як нам рухацца далей? Варта захаваць гэтую камісію або яна ўжо не патрэбная?» — спытаў ён

Лукашэнка адзначыў, што зацікаўлены ў працяглым існаванні камісіі, паколькі яна дае дадатковы пункт гледжання.

Ён таксама закрануў тэму карупцыі:

— Мы як бы менш цяпер гаворым пра гэтую праблему. Сітуацыя не пагоршылася і не палепшылася, але выпадкі ўсё яшчэ здараюцца. Аб гэтым мне дакладваюць адпаведныя органы.

Ён папрасіў Андрэя Шведа ацаніць сітуацыю і даць рэкамендацыі па далейшых кроках у гэтым напрамку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула