БЕЛ Ł РУС

Зборную Беларусі не дапусцілі да чэмпіянату свету па хакеі

4.02.2025 / 13:47

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) не дапусціла зборныя Беларусі і Расіі да ўдзелу ў чэмпіянаце свету 2026 года

Зборныя Беларусі і Расіі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў 2022 года пасля пачатку вайны ва Украіне.

Апошні чэмпіянат свету, дзе Беларусь брала удзел, адбыўся ў 2021 годзе. Зборная Беларусі гуляла ў Рызе і заняла ў групе апошняе месца.

Прычым першапачаткова планавалася, што групавы турнір адбудзецца ў Мінску, але ў студзені 2021 года ў Беларусі адабралі першынство праз палітычныя рэпрэсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула