БЕЛ Ł РУС

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта

4.02.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Сваімі думкамі яна падзялілася ў кулінарным шоу на дзяржаўным тэлеканале.

Па словах Наталлі Карчэўскай, прызначэнне яе рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў не ўсе ў ВНУ ўспрынялі добра.

«Нехта ўспрыняў, думаю, адмоўна. Таму што разумелі, што я не дазволю гэтага «разгуляева». Людзі, якія там дагэтуль працуюць, якія вучылі мяне, нашы педагогі ўспрынялі вельмі добра. А частка з глыбокай заклапочанасцю, насцярожанасцю — таму з часткай мы рассталіся даволі хутка. Наша задача — каб ВНУ працавала эфектыўна», — сказала Карчэўская.

Рэктарка адзначыла, што галоўная місія ўніверсітэта і ў адукацыйным, і ў творчым, і ў патрыятычным сэнсах — рыхтаваць кадры для патрэб эканомікі краіны.

Наталлю Карчэўскую прызначылі на пасаду рэктара БДУКМ у 2020-м годзе. Тады яна актыўна абуралася паводзінамі пратэстуючых студэнтаў і заяўляла, што на выбарах галасавала за Аляксандра Лукашэнку.

Да прызначэння ва ўніверсітэт Карчэўская працавала намесніцай міністра культуры. 

Чытайце таксама:

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Лаўрэат спецфонду па падтрымцы таленавітай моладзі адмовіўся застацца ў Мінску і папрасіўся на радзіму — у Нясвіжскі раён

Швед: Праз камісію па вяртанні вярнуўся 19 чалавек, дазвол атрымалі яшчэ 40 чалавек

Зборную Беларусі не дапусцілі да чэмпіянату свету па хакеі

«Беларусы такія беларусы». У тыктоку захапляюцца, як пасажыры дапамаглі кіроўцу тралейбуса ў Мінску

Каментары да артыкула