БЕЛ Ł РУС

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

5.02.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Адбыўся незаконны доступ да бота маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».

«У выніку несанкцыянаванага ўваходу сёння раніцай быў атрыманы доступ да чату з ботам Гаюна, куды збіралася інфармацыя ад людзей. Мы не ведаем, які аб'ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ», — паведаміў Антон Матолька ў сваім тэлеграм-канале.

У гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і «гэтая памылка была маёй», напісаў Антон Матолька.

«Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, або пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай. Таксама настойліва рэкамендуем усім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хоць бы раз у год. У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, на жаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей», — паведамляе Антон Матолька.

Пазней блогер у сваім тэлеграм-канале патлумачыў, што адбылося.

«1. Уваход у чат з ботам адбыўся па старой спасылцы, створанай 2 сакавіка 2022 года.

На жаль, у гэты момант у наладах чата не была ўключаная функцыя» схаваць паведамленні для новых карыстальнікаў». Калі б яна была ўключаная — ніякага доступу ў ГУБАЗіКа не было.

3. Чалавек, якога яны [ГУБАЗіК] паказваюць на скрыншотах, не меў ніякіх доступаў са студзеня 2023 года».

«Пасля ўваходу ў чат сёння ноччу была зроблена выгрузка гісторыі чата. Мы не ведаем, ці паспелі яны выгрузіць фота і відэа, але лепш прытрымлівацца горшага сцэнара», — дадаў ён пазней.

Беларускі Гаюн — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створаная перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам.

Антон Матолька. Фота: офіс Ціханоўскай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула