БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары

5.02.2025 / 13:52

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Ізраіля падарыў прэзідэнту ЗША два пейджары — звычайны і пазалочаны — у памяць аб аперацыі супраць «Хезбалы», паведамляе The Times of Israel.

Пэйджар. Ілюстрацыйны здымак. Фота: teknolojigundem.com

«Гэта была выдатная аперацыя», — адказаў Трамп. У адказ ён падараваў Нетаньяху фотаздымак з іх сустрэчы з подпісам: «Бібі, вялікаму лідару».

Нагадаем, што ў верасні Ліване адбылася серыя выбухаў пейджараў, якія «Хезбала» выкарыстоўвае для аператыўнай сувязі. На наступны дзень аналагічным чынам пачалі выбухацца рацыі. У выніку выбухаў загінулі як мінімум 37 чалавек, у тым ліку дзеці, а каля трох тысяч атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пэйджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае

Пэйджары, якія выбухнулі ў Ліване, былі зробленыя ў Венгрыі

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters

Каментары да артыкула