БЕЛ Ł РУС

«Байсол» запускае гарачую лінію з прычыны ўзлому бота Беларускага Гаюна

5.02.2025 / 13:58

Nashaniva.com

«Калі сённяшні ўзлом чат-бота Беларускага Гаюна датычны вашай бяспекі, звяртайцеся па кансультацыю/эвакуацыю на гарачую лінію BYSOL — @help_bysol», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Гарачую лінію «Байсол» запусціў яшчэ 24 лютага 2022 года. Цяпер яны нагадваюць, што туды можна звяртацца і па прычыне ўзлому доступу да бота.

Пра ўзлом бота Беларускага Гаюна стала вядома сёння.

Антон Матолька не выключыў, што магла быць выгружана ўся гісторыя маніторынгавага чата.

@nashaniva На выездзе з Беларусі вялікія праверкі. Падрабязнасці #граница #мяжа #беларусьпольша #протесты #выборы #бчб #2020 #политика #новости #беларусь ♬ Sun - Adrián Berenguer

«Пасля ўваходу ў чат сёння ноччу была зроблена выгрузка гісторыі чата. Мы не ведаем, ці паспелі яны выгрузіць фота і відэа, але лепш прытрымлівацца горшага сцэнару», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»

Каментары да артыкула