БЕЛ Ł РУС

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ

6.02.2025 / 8:42

Nashaniva.com

Больш за ўсё часу Барсік праводзіць у зале, прысвечанай вясковаму побыту.

У музеі беларускага Палесся ў Пінску жыве і працуе кот Барсік, піша Tochka.by.

Барсік сам прыйшоў да музея тры гады таму і палюбіўся супрацоўнікам. У Instagram установы распавядалі, што ён з'явіўся летам і да самай восені сустракаў наведвальнікаў на ганку.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Музей Белорусского Полесья (@museum_pinsk)

У ката была траўма вока і вушны лішай, і яго лячылі ўсім калектывам. Восенню, калі ночы сталі халаднейшыя, Барсік так нікуды і не пайшоў, і супрацоўнікі музея вырашылі прытуліць яго назаўсёды.

Ката адвялі да ветэрынара, зрабілі ўсе прышчэпкі і пакінулі жыць у езуіцкім калегіуме, у будынку якога і размешчана экспазіцыя.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Музей Белорусского Полесья (@museum_pinsk)

«У падвале яму адвялі асобнае месца, у яго там вельмі нядрэнныя ўмовы. І ўжо сёння нават у некаторых кабінетах супрацоўнікаў, якія яго асабліва любяць, ёсць місачкі з ежай для ката», — распавяла навуковая супрацоўніца Анастасія Краўцова.

Барсік таксама гуляе па музейных залах.

Паводзіць сябе гэты хвастаты супрацоўнік вельмі годна: не перашкаджае наведвальнікам і не чапае экспанаты. А больш за ўсё ён любіць спаць побач з калыскай у зале, прысвечанай быту беларускай вёскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула