БЕЛ Ł РУС

У Віцебску перайменавалі факультэт, назву якога Лукашэнка назваў «мацернай»

6.02.2025 / 15:55

Nashaniva.com

Факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта з «непрыстойнай» назвай перайменавалі, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Фота: Пул першага

У верасні мінулага года падчас візіту ў ВДУ Аляксандр Лукашэнка не змог вымавіць слова «гуманітарыстыка» ў назве аднаго з факультэтаў — гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Тады ён назваў гэтае слова мацерным.

«Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый. Вось гэтае мацюкальнае слова як разумець?» — спытаў тады Лукашэнка.

Рэктар сказала, што слова прыдумалі філолагі. Лукашэнка папрасіў намесніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Пярцова растлумачыць, што гэта такое.

«Гэта тыя, хто з дапамогай моўных навыкаў, гуманітарыі, выбудоўваюць камунікацыю. Я так разумею», — не зусім упэўнена патлумачыў галоўны ідэолаг краіны.

Цяпер гэта падраздзяленне перайменавана ў факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый.

Перайменаванне адбылося яшчэ 27 верасня 2024 года, праз тры тыдні пасля візіту Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

«Што гэта за мацюкі?» Лукашэнка спытаў у Пярцова, што за факультэт гуманітарыстыкі — той сказаў, што гэта «локцямі штурхацца»

Каментары да артыкула