БЕЛ Ł РУС

«Не прапускае мышэй без дакументаў». На беларуска-польскай мяжы з'явіўся кот, якога, магчыма, хтосьці згубіў

6.02.2025 / 17:26

Nashaniva.com

У адным з памежных чатаў з'яўляюцца фатаграфіі ката, які сядзіць каля шлагбаума на памежным пераходзе «Брэст-Тэрэспаль». Карыстальнікі нават жартуюць, што гэта кот-памежнік, а хтосьці прапануе прытуліць яго, піша Most.

Кот на беларуска-польскай мяжы. Фота: тэлеграм-чат ГраницаBY

Мяркуючы па фота і каментарах карыстальнікаў, вялікі чорна-белы кот сядзіць ля шлагбаума з польскага боку.

«Яго там усе кормяць. Здаецца, добра кормяць. Падышоў да нашай машыны, мы яму далі вялікую катлету — з'еў з задавальненнем і далей пайшоў».

Нягледзячы на такое сытае жыццё, некаторыя беларусы просяць забраць жывёліну дадому. Знаходзіцца сярод такога патоку машын кату небяспечна.

Хтосьці жартам называе ката супрацоўнікам мяжы — і ў яго, маўляў, ёсць свае абавязкі.

«Гэта кот-памежнік. Жыве тут. Не прапускае мышэй без дакументаў!»

Магчыма, у гэтай гісторыі з'явіцца працяг: знойдзецца гаспадар жывёліны ці хтосьці захоча яго прытуліць.

Чытайце таксама:

Іспанская паліцыя затрымала шасцярых удзельнікаў банды, якая прадавала неіснуючых шчанюкоў

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі

«Кот Кеша праходзіў суразмоўе з гаспадарамі кватэры». Беларусы распавялі пра свой кранальны досвед эміграцыі разам з жывёламі

Каментары да артыкула