Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў
Толькі 294 супрацоўнікі агенцтва захаваюць свае працоўныя месцы.
Белы дом. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Walter Bibikov / Getty Images
Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа плануе скараціць штат Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), што аказвае замежную дапамогу, у дзясяткі разоў — захаваўшы менш як 300 супрацоўнікаў з больш чым 10 000 па ўсім свеце. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы.
Так, суразмоўцы агенцтва паведамілі, што толькі 294 супрацоўнікі USAID захаваюць свае працоўныя месцы, у тым ліку толькі 12 у афрыканскім бюро і восем у азіяцкім. Як адзначаюць чыноўнікі, у некаторых місіях застанецца толькі адзін супрацоўнік.
Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй у агенцтве, паведамілі Reuters, што некаторыя супрацоўнікі ўжо пачалі атрымліваць паведамленні аб звальненні. На сайце USAID гаворыцца, што з поўначы пятніцы, 7 лютага, «увесь персанал USAID, які працуе па прамым найме, будзе адпраўлены ў адміністрацыйны адпачынак ва ўсім свеце, за выключэннем работнікаў, якія адказваюць за крытычна важныя функцыі, асноўнае кіраўніцтва і спецыяльна распрацаваныя праграмы».
Тым часам, як паведамляе CNN, дзве прафсаюзныя арганізацыі, якія прадстаўляюць супрацоўнікаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), падалі ў суд на Трампа за яго спробы расфарміраваць агенцтва. Пазоў таксама накіраваны супраць замарожвання адміністрацыяй амаль усёй замежнай дапамогі, што прывяло да спынення крытычна важнай гуманітарнай работы па ўсім свеце.