БЕЛ Ł РУС

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні

7.02.2025 / 21:59

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам, што хоча сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім ужо на наступным тыдні. 

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп разам з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Парыжы напярэдадні адкрыцця абноўленага сабора Парыжскай Божай маці ў снежні 2024 года. Фота: Antoine Gyori / Corbis Corbis via Getty Images

«Я, верагодна, сустрэнуся з прэзідэнтам Зяленскім на наступным тыдні і, верагодна, пагавару з Пуціным», — сказаў Трамп журналістам падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Японіі Сігуру Ісідай.

На пытанне пра месца сустрэчы з Зяленскім амерыканскі лідар адказаў, што гэта «можа быць Вашынгтон — ну, я туды [у Кіеў] не паеду».

Чытайце таксама:

Зяленскі: Кіеў адкрыты да супрацоўніцтва па здабычы рэдказямельных металаў

Трамп прапанаваў дапамогу Украіне ў абмен на рэдказямельныя металы. Кіеў адказаў

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны

Каментары да артыкула