БЕЛ Ł РУС

Загінуў расіянін, чыё падраздзяленне нанесла ўдар па ўкраінскай кавярні пад Харкавам. Тады загінулі 59 чалавек

8.02.2025 / 15:54

Nashaniva.com

Украінская разведка паведаміла пра гібель афіцэра Узброеных сіл Расіі, датычнага, як сцвярджаецца, да абстрэлу вёскі Граза ў Харкаўскай вобласці, калі загінулі 59 мірных жыхароў 

29-гадовы Канстанцін Нагайка— камандзір батарэі дывізіёна 112-й ракетнай брыгады — памёр у шпіталі.

У пачатку студзеня афіцэр атрымаў множныя траўмы ў выніку выбуху ў горадзе Шуя Іванаўскай вобласці. Нагайка знаходзіўся на дзяжурстве ў сваёй вайсковай частцы. Капітана шпіталізавалі ў крытычным стане. 

 5 кастрычніка 2023 года яго падраздзяленне нанесла ўдар па вёсцы Граза ў Харкаўскай вобласці. Тады загінулі 59 мірных жыхароў, уключаючы васьмігадовае дзіця. У момант удару ў Гразе праходзілі памінкі па ўкраінскім ваенным Андрэю Козыру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула