БЕЛ Ł РУС

У машыны прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча на поўным ходзе адвалілася кола

9.02.2025 / 9:44

Nashaniva.com

У сеціве з'явілася відэа, як у машыне прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча падчас руху адвалілася кола. Здарэнне, выглядае, адбылося на сельскай дарозе. Ніхто не пацярпеў. 

У машыны прэзідэнта Сербіі Вучыча адвалілася кола па дарозе на сустрэчу з жыхарамі Мокрына. Абышлося без наступстваў — машына спынілася, Вучыч выйшаў і, імаверна, перасеў у іншую машыну з картэжу.

Дзяржаўная служба Сербіі паведаміла, што праводзіць расследаванне інцыдэнту.

У Сербіі больш за два месяцы пратэстуюць студэнты, патрабуючы прыцягнуць да адказнасці за трагедыю ў Нові-Садзе, калі абрынуўся навес і загінулі 15 чалавек. Яны патрабуюць публікацыі ўсёй дакументацыі па рэканструкцыі чыгуначнага вакзалу ў Нові-Садзе, прыпыніць і зняць крымінальныя справы з арыштаваных і затрыманых студэнтаў, а таксама павялічыць на 20 працэнтаў бюджэт на вышэйшую адукацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула