Зяленскі сказаў, што гатовы да перамоў з Пуціным пры адной умове
Ён лічыць, што завяршэнне вайны магчымае ў 2025 годзе.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images
Перамовы Украіны з Расіяй магчымыя ў выпадку гарантый бяспекі ад заходніх партнёраў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму тэлеканалу ITV News.
«Калі б у мяне было разуменне, што Амерыка і Еўропа нас не кінуць, і яны нас будуць падтрымліваць і дадуць нам гарантыі бяспекі, то я быў бы гатовы да любога фармату перамоваў», — сказаў Зяленскі.
Ён лічыць, што завяршэнне вайны магчымае ў 2025 годзе.
«Я лічу, што ёсць для гэтага сёння ўсе магчымасці. На мой погляд, Трамп хоча хуткага заканчэння вайны. Хутка ці не, мы не ведаем, як гэта атрымаецца, але мы ведаем, што трэба быць моцнымі. Ён моцны, але трэба ў саюзе з еўрапейцамі дзейнічаць рашуча», — выказаў меркаванне Зяленскі.
Ён адзначыў у інтэрв'ю, што Кіеў верне акупаваныя ўкраінскія землі, калі Расія «будзе слабай».
Чытайце таксама:
Трамп расказаў пра тэлефонную размову з Пуціным наконт Украіны
Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых
Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях
Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні
Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну