БЕЛ Ł РУС

Шарэнда-Панасюк: Вольга Маёрава ў калоніі знаходзіцца ў лахманах

10.02.2025 / 14:34

Nashaniva.com

Пра кепскі стан жанчыны, асуджанай на 20 гадоў па справе Аўтуховіча, расказала на прэс-канферэнцыі ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк.

Паліна расказала, што Вольга Маёрава знаходзіцца ў цяжкім стане, яна ўнесена ў спіс тэрарыстаў, таму не можа атрымліваць перадачы.

«Вольга не можа мыцца мылам і шампунем, вымушаная апранацца ў выдадзеныя ў калоніі лахманы», — расказала Паліна Шарэнда-Панасюк.

Апроч таго, Маёрава размаўляе ў калоніі па-беларуску, за што атрымлівае дадатковыя кпіны і дыскрымінацыю.

Вольгу Маёраву затрымалі 4 студзеня 2021 года па справе Аўтуховіча і ў кастрычніку 2022 года асудзілі на 21 год і 6 месяцаў калоніі.

Жанчыне выставілі наступныя абвінавачванні:

Пакаранне адбывае ў калоніі №24 у Рэчыцкім раёне, дзе пастаянна атрымлівае спагнанні.

Чытайце таксама:

Шарэнда-Панасюк прызналася, што падпісала паперы аб супрацоўніцтве з сілавікамі і атрымала імя Эдэльвейс

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін

Каментары да артыкула