БЕЛ Ł РУС

Якімі зараз будуць тарыфы на камуналку?

11.02.2025 / 9:29

Nashaniva.com

Урад устанавіў новыя тарыфы на «камуналку» на 2025 год. Яны пачалі дзейнічаць з 1 студзеня 2025 года, гэта значыць, плаціць трэба будзе з лютагап. Колькі цяпер каштуюць электрычнасць, газ і іншыя паслугі ЖКГ?

Плацяжы па «жыроўцы» вырастуць на 0,5 базавай велічыні, гэта значыць на 21 рубель для тыпавой кватэры. Пры гэтым рост з 1 студзеня склаў 17,05 рубля, а з чэрвеня за кошт падаражання ацяплення і гарачай вады — яшчэ на 3,95 рубля.

Таксама з 1 студзеня падаражэла электрычнасць. Тут тарыфы падняліся на 11,9%. Мяркуецца, што для тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні гэта дасць рост на 4 рублі 51 капейку.

Звадкаваны газ цяпер каштуе на 5% даражэй, гэта значыць, што балон вагой 21 кг у межах нарматыўнага спажывання абыдзецца ў 24,5 рубля. А вось цэны на прыродны газ не змяніліся і засталіся на ўзроўні мінулага года.

Паколькі тарыфы павялічылі з 1 студзеня, гэта азначае, што плаціць па «жыроўцы», якая прыйдзе ў лютым, мы будзем ужо па новых цэнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула