БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская на Саміце штучнага інтэлекту расказала пра пяць варыянтаў, як тэхналогіі ШІ могуць дапамагчы дэмруху

11.02.2025 / 15:20

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Саміце штучнага інтэлекту і дэмакратыі, які праходзіць у Парыжы пад патранажам прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, паведамляе яе прэс-служба.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Дэмакратычная лідарка выступіла на панэльнай дыскусіі «AI and Democracy». Яна распавяла пра тое, як аўтарытарны рэжым у Беларусі выкарыстоўвае штучны інтэлект для кантролю і рэпрэсіяў, а таксама як дэмакратычныя актывісты адаптуюць тэхналогіі для барацьбы за свабоду і правы чалавека.

Падчас выступу Святлана Ціханоўская агучыла 5 варыянтаў, як ШІ можа дапамагчы на шляху да дэмакратыі: 

— абмежаванне доступу для дыктатараў

«Забараніце кантэнт рэжыму на вашых платформах: мы павінны быць упэўненыя, што вашыя платформы не будуць ужывацца для прапаганды рэжыму», — сказала Святлана Ціханоўская.

— інструменты для абароны грамадзянаў (беларусам неабходныя тэхналогіі, якія дапамогуць абыходзіць цэнзуру і захоўваць ананімнасць. КДБ сочыць за кожным, таму нам патрэбныя бяспечныя каналы сувязі, VPN-сэрвісы і сістэмы праверкі фактаў»). 

— адукацыйная падтрымка (такія гіганты, як Google, Amazon ці Microsoft, маглі б рабіць навучанні ў вобласці ШІ праз грамадзянскія і сацыяльныя праекты»)

— падтрымка беларускай мовы (акупацыйная палітыка Расіі накіравана на русіфікацыю Беларусі, і тэхналагічныя платформы не заўсёды падтрымліваюць беларускую мову. А гэта нашая сакрэтная зброя, і яна павінна жыць».

— важнасць сімвалічных крокаў (калі рускі сегмент Вікіпедыі афіцыйна змяніў «Белоруссия» на «Беларусь», гэта стала моцнай маральнай падтрымкай беларусаў і нашай незалежнасці).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула