БЕЛ Ł РУС

Аплікацыя «Новая Беларусь» змяніла назву. Цяпер гэта платформа Svae

11.02.2025 / 17:28

Nashaniva.com

Пра рэбрэндзінг аплікацыі стваральнікі распавялі ў сацсетках.

Скрыншот: інстаграм-старонка праекта «Новая Беларусь», цяпер — аплікацыі Svae

Аўтары праекта пішуць, што з рэбрэндзінгам праекта захоўваецца яго галоўная мэта — аб'ядноўваць беларусаў. У аплікацыі ўсё так жа будуць публікаваць мерапрыемствы, якія арганізоўваюць беларусы, і дзяліцца карыснай інфармацыяй.

Цяпер аплікацыю можна спампаваць пад новай назвай. Калі яна ў вас ужо ўсталявана, але называецца «Новая Беларусь», то яе трэба абнавіць. Пасля абнаўлення будзе працаваць новая версія мабільнага дадатку.

У студзені 2023 года платформу «Новая Беларусь» КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем». Асобна ў ведамасным спісе ўказваліся ўдзельнікі праекта: Лібер Павел Іванавіч і Ліхачэўскі Яраслаў Аляксандравіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула