Як ідзе рэканструкцыя былога будынка Дома друку
Рэканструкцыя былога будынка Дома друку ідзе на пр. Незалежнасці, 79. Цяпер там узмацняюць канструкцыі будынка, паведамляе «Мінскбуд».
Усе фота: «Мінскбуд»
Па колькасці зваршчыкаў на квадратны метр рэканструкцыі былы будынак Дома друку па пр. Незалежнасці, 79 — у лідарах. Тут адначасова працуюць амаль два дзясяткі зваршчыкаў ААТ «Будтрэст № 1». Ідзе ўзмацненне канструкцый будынка, якому сёлета споўніцца 90 гадоў. Толькі адных калон спецыялістам трэба абшыць металам 120.
Адначасова вядуцца работы па арміраванні і бетанаванні пліт перакрыцця першага паверха, робяць ліфтавую шахту (раней ліфта тут не было).
У падвальнай частцы, дзе канструкцыі ўжо ўмацаваныя, пачынаюць мураваць перагародкі.
У маі будаўнікі плануюць прыступіць да работ на даху. Дах будзе схільным — аблічча гісторыка-культурнай каштоўнасці застанецца нязменным, абяцаюць будаўнікі.