Луганск, Сергіеў Пасад, Масква — тэатралы ў шоку ад сёлетняй праграмы міжнароднага фестывалю «М.@rt.Кантакт»
Арганізатары анансавалі старт продажу квіткоў на спектаклі Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.Кантакт», які пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Праўда, ад міжнароднасці падзеі засталася адна назва.
Монаспектакль «Выратаваць камер-юнкера Пушкіна» ад Луганскага драматычнага тэатр імя М. Галубовіча. Фота: teatrnaoboronny.ru
У сёлетняй афішы большая частка выступоўцаў, акрамя ўласна беларускіх труп, — гэта госці з розных куткоў Расіі, а таксама з Луганска.
Звяртае ўвагу і выбар матэрыялу, у якім вялікая ўвага надаецца рускім персаналіям і аўтарам, напрыклад, Чэхаву ці Пушкіну.
Адзін са спектакляў, музычная камедыя «Перад кінасеансам. Тры музыканты і мая Марусенька» ў аўтарстве Маскоўскага тэатра «Каля дома Станіслаўскага» абяцае «перанесці гледача ў савецкую эпоху, нараджаючы настальгію па далёкіх часах».
Праграма фестывалю. Скрыншот: mogilev.in
Праграма фестывалю. Скрыншот: mogilev.in
Аматары фэсту таксама звярнулі ўвагу на кошт квіткоў: у сацсетках абураюцца цэнамі ў 80-100 рублёў за пастаноўку, што многім мясцовым будзе не па кішэні.
За час існавання «М.@rt.Кантакт» (сёлета фестываль праводзіцца ў 18-ты раз) у Магілёў прывезлі больш за 300 спектакляў з 20 краін свету. Фестываль заўсёды лічыўся адной з самых цікавых тэатральных падзей у краіне. Яшчэ ў 2020 годзе ў афішы былі прадстаўнікі з Польшчы, Літвы, Грузіі, Сербіі, але з таго часу праграма з кожным годам, на жаль, робіцца ўсё бяднейшай на міжнародную разнастайнасць.
Чытайце таксама:
Вольныя Купалаўцы праводзяць у Варшаве тыдзень тэатра і паказваюць свае знакавыя спектаклі
Тэатр Веры Паляковай паставіў пераасэнсаваную гісторыю Рагнеды. Цяпер ва ўсім вінаваты Рагвалод