Збанкрутаваў беларускі вытворца віскі
Светлагорская «Парыцкая вінарня» падала пазоў аб сваім банкруцтве, заўважыў Smartpress.
Скрыншот: belarusiandistillery.com
Доўг перад крэдыторамі склаў 8 822 425 рублёў, а кошт актываў — 5 752 833 рублёў.
«Парыцкая вінарня» была адной з першых вытворчасцяў віскі ў Беларусі. Прадпрыемства ў Светлагорску арганізавалі ў 2012 годзе, у 2013-м у крамах з'явілася першая прадукцыя вінарні.
Стваралі «Парыцкую вінарню» на базе Парыцкага кансервавага завода. Першым таварам сталі віскі Wild Bunch, Oak Land's, Джын Genever, дыстылят «Хлебнік» і Peregon.
У 2018 годзе кіраўнікі вінарні казалі, што за адну змену прадпрыемства вырабляе 10 тысяч бутэлек віскі.
У 2024 годзе там працаваў 51 чалавек.
Чытайце таксама:
Буйнога мінскага забудоўшчыка прызналі банкрутам
Яшчэ адна кампанія ўладальнікаў «Вострава чысціні» збанкрутавала
Банкрутуе беларуская дачка нямецкага вытворцы сонечных панэляў