БЕЛ Ł РУС

Для падачы дакументаў у ВНУ запрацуе электронная чарга

12.02.2025 / 19:0

Nashaniva.com

Выбраць час для наведвання прыёмнай камісіі з гэтага года можна будзе праз асабісты кабінет на сайце РІКВ, паведамілі ў Мінадукацыі.

Ілюстрацыя: Міністэрства адукацыі Беларусі

Праз электронную чаргу абітурыенты змогуць выбраць дату і час для наведвання прыёмных камісій універсітэтаў.

Для гэтага ў абітурыента павінен быць асабісты кабінет на сайце Рэспубліканскага інстытута па кантролю за ведамі.

Працэдура будзе дзейнічаць ужо ў гэтым годзе. Але карыстацца ёй неабавязкова — можна прыходзіць у камісіі па жывой чарзе.

«Электронная чарга прызначана для стварэння больш камфортных умоў для абітурыентаў пры падачы дакументаў, зніжэння рызыкі ўзнікнення чэргаў як у першыя, так і апошнія дні працы прыёмных камісій ВНУ», — расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мініадукацыі Сяргей Пішчаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула