БЕЛ Ł РУС

Інстаграм блогеркі-пенсіянеркі Аляксандры Ханевіч дадалі ў «экстрэмісцкі» спіс

12.02.2025 / 19:29

Nashaniva.com

Інстаграм Аляксандры Ханевіч дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» рашэннем суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавіч.

Аляксандра Ханевіч. Фота: @aliaksandrakhanevich

У абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» трапіла старонка ў інстаграме блогеркі-пенсіянеркі Аляксандры Ханевіч, на якую зараз падпісаны 4 320 чалавек.

Таксама туды патрапілі ўкраінскія тэлеграм-каналы STALKERUA, «Борщі та цицьки» і беларускі канал «Правакатар».

Аляксандра Ханевіч — пенсіянерка, якая збегла з Беларусі праз палітычны пераслед. Цяпер яна вядзе свой блог у інстаграме і ютубе, расказвае пра жыццё ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула