БЕЛ Ł РУС

У абмен на Марка Фогеля амерыканцы перададуць Расіі Аляксандра Вінніка

12.02.2025 / 22:7

Nashaniva.com

У ЗША афіцыйна закрылі справу расіяніна Аляксандра Вінніка, паведаміў ягоны адвакат. З учарашняга вечара ён больш не лічыцца ў спісе зняволеных.

Аляксандр Віннік

Па словах абаронцы расіяніна, усе юрыдычныя фармальнасці выкананыя, і цяпер экстрадыцыі Вінніка ў Расію нішто не перашкаджае.

Белы дом таксама афіцыйна пацвердзіў, што зняволенага ў ЗША расіяніна Аляксандра Вінніка хутка перададуць Расіі. Пра гэта на брыфінгу расказала прэс-сакратарка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кэралайн Лівіт.

Лівіт заявіла, што ў рамках абмену ЗША канфіскавалі больш за 100 млн даляраў, атрыманых Віннікам у выніку яго злачынных дзеянняў.

Аляксандра Вінніка затрымалі ў Грэцыі 25 ліпеня 2017 года па прапанове ЗША, дзе яго абвінавачваюць у адмыванні ад 4 да 9 млрд даляраў ЗША праз інтэрнэт-біржу крыптавалют BTC-e. Ён быў экстрадаваны ў ЗША 4 жніўня 2022 года. 

Мяркуючы па ўсім, Вінніка абмянялі на амерыканца Марка Фогеля. У мінулым настаўнік, выкладчык англа-амерыканскай школы ў Маскве Марк Фогель адбываў тэрмін у Расіі па абвінавачванні ў гандлі наркотыкамі.

Яго затрымалі ў жніўні 2021 года пры спробе ўехаць у Расію з 17 грамамі медыцынскай марыхуаны, якую яму прапісалі ў ЗША для лячэння хранічных боляў. У 2022 годзе Марк Фогель быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. ЗША прызнавалі яго незаконна затрыманым.

Пра вызваленне Марка Фогеля стала вядома 11 лютага.

Чытайце таксама:

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго

Трамп расказаў пра размову з Пуціным і назваў людзей, якія ўзначаляць перамовы з Расіяй

Каментары да артыкула