БЕЛ Ł РУС

На Маладзечаншчыне ў самагоншчыкаў канфіскавалі 50 тон брагі і «закрылі» тры міні-заводы

13.02.2025 / 9:15

Nashaniva.com

Цэлыя прадпрыемствы па вырабе моцных напояў знаходзіліся ў вёсках Схоліна і Забалоцце.

Скрыншот відэа МУС

У гаспадарчых пабудовах мясцовых жыхароў канфіскавалі тры самагонныя апараты, каля 50 тон брагі і сотні літраў ужо гатовай прадукцыі, паведамляе прэс-служба МУС.

Усе трое бутлегераў афіцыйна нідзе не працуюць і займаліся нелегальным продажам алкаголю. 

У міліцыі нагадваюць, што за выраб, захоўванне і продаж алкагольных напояў і іх паўфабрыкатаў, а таксама за валоданне самагоннымі апаратамі пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1260 рублёў) з канфіскацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула