БЕЛ Ł РУС

Памёр святар Георгій Каляда

13.02.2025 / 9:48

Nashaniva.com

Ён 38 гадоў служыў у храме Аляксандра Неўскага ў Мінску. 

Фота: church.by

11 лютага на 68-м годзе жыцця памёр святар Мінскай епархіі протадыякан Георгій Каляда, піша афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы. 

Айцец Георгій нарадзіўся 27 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Радчыцк Столінскага раёна. З 1976 па 1978 гады праходзіў тэрміновую службу ў войску. У 1979 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны тэхнікум. У 1994 годзе завяршыў духоўную адукацыю ў Мінскай духоўнай семінарыі.

30 лістапада 1986 года ў Аляксандра-Неўскім храме горада Мінска быў пасвечаны ў дыякана мітрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам. У 1993 годзе ўдастоены сана протадыякана.

15 верасня 2022 года быў залічаны за штат Мінскай епархіі з правам служэння ў Аляксандра-Неўскім прыходзе Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула