БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Нямеччыны: Лепш бы ЗША не ішлі на саступкі да пачатку перамоў

13.02.2025 / 16:9

Nashaniva.com

Міністр абароны Нямеччыны Барыс Пісторыус, каментуючы тэлефонныя перамовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным, заявіў, што Еўропа таксама павінна ўдзельнічаць у гэтых працэсах, а Пуцін павінен паказаць, што сур'ёзна настроены на мірныя перамовы, піша The Guardian.

Барыс Пісторыус. Фота: AP Photo / Harry Nakos

Пісторыус кажа, што Еўропа павінна быць уцягнутая ў перамовы, асабліва калі Трамп чакае, што еўрапейскія саюзнікі будуць адыгрываць міратворчую ролю ў будучай дамоўленасці.

Акрамя таго, паводле яго слоў, калі Пуцін сур'ёзна настроены на мірныя перамовы, ён павінен паказаць гэта, прыпыніўшы атакі на Украіну.

Пісторыус лічыць, што «было б лепш, калі б ЗША не ішлі на саступкі Расіі яшчэ да пачатку перамоў». «На мой погляд, за сталом перамоў лепш было б гаварыць пра магчымае сяброўства Украіны ў NATO або аб магчымай страце тэрыторыі», — сказаў Пісторыус.

На думку кіраўніка нямецкага абароннага ведамства, хуткае мірнае пагадненне не абавязкова вырашыць усе занепакоенасці адносна палітыкі Расіі ў рэгіёне.

Ён папярэджвае, што еўрапейцы не змогуць проста «сядзець склаўшы рукі і расслабіцца». Таксама ён перасцерагае ад празмерна радаснай рэакцыі на паведамленні пра мірныя перамовы, паколькі «Пуцін працягвае правакаваць Еўропу і застаецца пагрозай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула