БЕЛ Ł РУС

Трамп і яго каманда запэўніваюць, што не плануюць спыняць падтрымку Украіны

13.02.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Такая заява Трампа прагучала на прэс-канферэнцыі ў Авальным кабінеце ўвечары 12 лютага, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik, Getty Images

Па словах Трампа, ЗША будуць падтрымліваць Украіну, але хочуць, каб іх грошы былі «у бяспецы». 

«Калі б мы гэтага не рабілі, то Пуцін сказаў бы, што атрымаў перамогу. Мы — сіла, якая стрымлівае гэта. І, шчыра кажучы, мы будзем рабіць гэта так доўга, як прыйдзецца, таму што мы не хочам дазволіць здарыцца іншаму», — сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што «прэзідэнт Пуцін зараз хоча міру, і гэта добра. Пры Байдэне ён не хацеў міру».

Міністр фінансаў Скот Бенсэнт у Кіеве заявіў, што пагадненне, якое абмяркоўваецца, дасць Украіне «далейшыя гарантыі амерыканскай дапамогі», а таксама будзе моцным сігналам расійскаму кіраўніцтву аб амерыканскіх абавязацельствах.

12 лютага стала вядома пра размовы Трампа і з Пуціным, і з Зяленскім. Вядома, што размова з Зяленскім цягнулася каля гадзіны, але яе падрабязнасці публічна невядомы.

З Пуціным Трамп абмеркаваў «моцныя бакі іх нацый і вялікую выгаду, якую яны калі-небудзь атрымаюць ад сумеснай працы».

Тады ж стала вядома, што Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Нямеччыны: Лепш бы ЗША не ішлі на саступкі да пачатку перамоў

Дзярждэп ЗША заклікаў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Саудаўскай Аравіі

Каментары да артыкула