БЕЛ Ł РУС

Пасля размовы Трампа з Пуціным еўрапейскія палітыкі выступілі з агульнай заявай па Украіне

13.02.2025 / 16:34

Nashaniva.com

Міністры замежных спраў еўрапейскіх краін выступілі з агульнай заявай па Украіне, дзе падкрэслілі неабходнасць удзела Украіны ў любых перамовах наконт вайны. Тэкст апублікаваў МЗС Украіны.

У заяве міністры замежных спраў Германіі, Францыі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Італіі адзначылі, што гатовыя ўзмацніць падтрымку Украіны.

«Мы чакаем абмеркавання далейшага шляху разам з амерыканскімі хаўруснікамі. Нашымі агульнымі мэтамі павінна быць забеспячэнне пазіцыі сілы для Украіны. Украіна і Еўропа павінны ўдзельнічаць у любых перамовах», — сказана ў заяве.

Кіраўніца МЗС Германіі Аналена Бербак дадала, што падпісанне мірнага пагаднення магчыма толькі пры ўдзеле ў перамовах Украіны і еўрапейскіх краін.

12 лютага стала вядома пра размовы Трампа і з Пуціным, і з Зяленскім. Вядома, што размова з Зяленскім цягнулася каля гадзіны, але яе падрабязнасці публічна невядомы.

З Пуціным Трамп абмеркаваў «моцныя бакі іх нацый і вялікую выгаду, якую яны калі-небудзь атрымаюць ад сумеснай працы».

Тады ж стала вядома, што Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Саудаўскай Аравіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула