БЕЛ Ł РУС

Чырвоны касцёл у Мінску пакуль не адчыняць

14.02.2025 / 8:25

Nashaniva.com

Чырвонага касцёла няма ў спісе аб’ектаў для рэканструкцыі ў інвестыцыйнай праграме Мінска на 2025 год.

13 лютага паўнамоцны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак выступіў у эфіры Першага канала Беларускага радыё і адказаў на пытанні слухачоў. Адно з іх тычылася Чырвонага касцёла ў Мінску, які застаецца зачыненым з верасня 2022 года, піша katolik.life.

«Распрацавана праектная дакументацыя па рамонце касцёла. Як звычайна, дакументацыя праходзіць экспертызу, па выніках якой былі дадзеныя заўвагі. Таму адбываецца дапрацоўка дакументацыі, каб выканаць капітальны рамонт гэтага храма», — заявіў Румак.

Чырвонага касцёла няма ў спісе аб’ектаў для рэканструкцыі ў інвестыцыйнай праграме Мінска на 2025 год.

Больш за тое, роўна 8 месяцаў таму Румак называў тую ж прычыну, па якой рамонт храма не пачынаецца. Атрымліваецца, што за гэты час дакументацыя так і не была дапрацаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула