БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску 16-гадовы хлопец арганізаваў кол-цэнтр, які займаўся «мініраваннем»

14.02.2025 / 12:0

Nashaniva.com

16-гадовы навучэнец каледжа шукаў у ьтэлеграме людзей, якім быў гатовы заплаціць 300—500 рублёў за тэлефонныя званкі ў міліцыю з ілжывымі паведамленнямі пра «мініраванне» розных устаноў і «захоп закладнікаў», паведамляе СК.

У студзені ў міліцыю Бабруйска з розных мабільных нумароў паступіла восем ілжывых паведамленняў аб небяспецы.

5 разоў паведамлялася пра «мініраванне» каледжа, дзе сам вучыўся падлетак. Па адным разе «мініраванымі» называлі краму каля яго дома і дзіцячы санаторый «Свіслач» ў Асіповіцкім раёне.

Таксама званкі змяшчалі фальшывую інфармацыю пра «захоп і ўтрымліванне закладнікаў» у каледжы.

Заведзеная крымінальная справа. Юнака затрымалі, яму пагражае рэальны тэрмін пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула