БЕЛ Ł РУС

Прэм’ер Украіны прапанаваў стварыць армію ЕС на базе украінскіх Узброеных сіл

14.02.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Узброеныя сілы Украіны (УСУ) могуць стаць асновай для адзінай еўрапейскай арміі, і для гэтага патрэбнае толькі палітычнае рашэнне.

Дзяніс Шмыгаль. Фота: УНІАН

Узброеныя сілы Украіны (УСУ) могуць стаць асновай для адзінай еўрапейскай арміі, і для гэтага патрэбнае толькі палітычнае рашэнне. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у артыкуле для Politico, прысвечаным магчымаму далучэнню Украіны да Еўрасаюза.

«Уступіўшы ў ЕС, Украіна і яе Узброеныя сілы маглі б стаць касцяком адзінай еўрапейскай арміі, пра стварэнне якой у Еўропе гавораць ужо некалькі дзесяцігоддзяў. У рэшце рэшт, як заявіла прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, пагроза еўрапейскай бяспецы, якая зыходзіць ад Расіі або адкульсьці яшчэ, не знікне пасля заканчэння вайны ва Украіне — і ЕС павінен быць гатовы да гэтага», — напісаў Шмыгаль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула