БЕЛ Ł РУС

Шалёная рысь прабралася ў двор жылога дома і памерла

14.02.2025 / 15:38

Nashaniva.com

У вёску Ліскі Рэчыцкага раёна забрыла рысь. Дзікая жывёла прабралася нават у двор мясцовай жыхаркі, паведамляе тэлерадыёкампанія «Гомель».

ТРК «Гомель»

«Каля гаража сядзела рысь. Я яе ўбачыла, спалохалася і ўцякла ў дом. Гляджу ў акно — яна пабегла за мной. Вяртаюся да дзвярэй, а яна ўжо сядзіць каля дзвярэй», — распавяла гаспадыня дома Святлана.

Пасля рысь кінулася да вальера з сабакам і куратніка, але раптам упала на бок, пачаліся курчы, а з пашчы пайшла пена.

Жанчына адразу выклікала супрацоўнікаў МНС. Калі ратавальнікі прыбылі, жывёла ўжо памерла. Рысь даставілі ў Гомельскую абласную ветэрынарную лабараторыю, дзе спецыялісты пацвердзілі, што такія паводзіны нетыповыя для дзікіх жывёл і з'яўляюцца адной з прыкмет шаленства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула